Урачыста, святочна і натхнёна прайшоў дзень роднай мовы у гімназіі №1 пад назвай «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску».
На працягу ўсяго дня дзеці мелі магчымасць дакрануцца да лексічнага багацця беларускай мовы, адчуць яе хараство і мілагучнасць.



