21 лютага — День роднай мовы!
Напярэдадні свята для выхаванцаў груп падоўжанага дня былі праведзены моўныя перапынкі «Гуканне вясны», «Калядкi», «Песнi i гульнi пра родную мову», пытанні з кошыка.
Мова — душа народа, векавая памяць многiх пакаленняў, наш народны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. I сёння гонар i абавязак усiх нас — шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў.



